Autodesk AutoCAD Civil 3D
Autodesk AutoCAD Civil 3D — праграмны прадукт для інжынераў, якія працуюць над праектамі транспартных збудаванняў, землеўпарадкавання і водных рэсурсаў. Карыстальнікі атрымліваюць магчымасць каардынаваць праекты, даследаваць праектныя альтэрнатывы, мадэляваць працэс эксплуатацыі аб'ектаў і выпускаць высакаякасную дакументацыю.
Выкарыстоўваецца ў грамадзянскім і прамысловым будаўніцтве.
Прызначаны для архітэктараў, канструктараў і інжынераў-праекціроўшчыкаў.
AutoCAD Civil 3d прызначаны для землеўпарадчыкаў, праекціроўшчыкаў генплана, лінейных збудаванняў і аб'ектаў дарожнай інфраструктуры. Сувязь паміж аб'ектамі дазваляе дынамічна абнаўляць усе злучаныя элементы. Грунтуецца на тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання (BIM)
Перавагі AutoCAD Civil 3d
Праектаванне ў Civil 3D адрозніваецца інтэлектуальнай сувяззю паміж аб'ектамі, дазваляе счытваць і апрацоўваць дадзеныя з сучасных электронных тахеометраў і GNSS сістэм, падлучаць дадзеныя з усіх тыпаў лазерных сканіруючых сістэм (наземных, паветраных, кінематычных і батыметрычных), па падлучаных дадзеных можна сфарміраваць лічбавую мадэль рэльефу (ЦМР)
Фарміраванне лічбавай мадэлі рэльефу (ЦМР)
Паверхня зямлі з'яўляецца базавай для большасці інжынерна-будаўнічых збудаванняў. Civil 3D дазваляе з дапамогай BIM-тэхналогіі ствараць лічбавае мадэляванне тапаграфічных паверхняў у праектаванні генеральных планаў і аб'ектаў інфраструктуры.
Пры неабходнасці, на аснове дадзеных з сучасных электронных тахеометраў, лазерных 3D-сканерaў і GNSS сістэм аўтаматычна фарміруецца лічбавая мадэль рэльефу (ЦМР) або ў паўаўтаматычным рэжыме – лічбавая мадэль мясцовасці (ЦММ).
Апрацоўка дадзеных з розных крыніц
AutoCAD Civil 3D уключае разнастайныя прылады, якія дазваляюць загружаць у праект інфармацыю ў выглядзе асобных файлаў, імпартаваць базы дадзеных, апрацоўваць інфармацыю, рэдагаваць яе, выкарыстоўваць для фармавання трохмерных мадэляў, выконваць аналіз, прымаць праектныя рашэнні, здабываць дадзеныя ў вонкавыя файлы, і абменьвацца праектнай інфармацыяй.
Як аснова могуць выкарыстоўвацца аблокі кропак пасля лазернага 3D сканавання мясцовасці, убудаваны функцыянал Map 3D, а таксама адкрытыя публічныя ГІС-дадзеныя
Аўтаматызацыя поўнага цыкла работ
Падыход са стварэннем адзінай лічбавай мадэлі паверхні дазваляе лепш каардынаваць працу над праектам, візуалізаваць вынік і ствараць высакаякасную працоўную дакументацыю. Магчымасць самастойнага стварэння прыкладанняў - убудоў, дадаткаў і надбудоў.
AutoCAD Civil 3D аўтаматызуе поўны цыкл праектных работ: ад геадэзічных пошукаў да ўзвядзення аб'екта. Дзякуючы такім магчымасцям, як перадача палявых даных, разлікі і аўтаматызаванае чарчэнне, інструменты Civil 3D аптымізуюць усе працэсы, звязаныя з праектаваннем прамысловых і грамадзянскіх аб'ектаў.