Навучанне Autodesk Navisworks
Autodesk Navisworks – гэта праграма для комплекснага кіравання BIM-праектамі, аб'яднання мадэляў, пошуку скрыжаванняў, працы з 4D (час / грошы) і 5D (час + грошы) інфармацыяй. Ужываецца пры праверцы мадэляў на праектныя памылкі, маніторынгу будаўніцтва, дэманстрацыі аб'ектаў і шматлікіх іншых задачах.
Навучальная праграма па працы ў праграмным прадукце Autodesk Navisworks рэкамендуецца не толькі для праекціроўшчыкаў, але і для заказчыкаў – супрацоўнікаў будаўнічых арганізацый і службаў эксплуатацыі, па выніках якой яны змогуць эфектыўна выкарыстоўваць распрацаваную праектнымі арганізацыямі BIM-мадэль аб'екта.
Працягласць базавага курса навучання складае 50 гадзін.
Па жаданні заказчыка праграма курса, працягласць і форма навучання можа рэдагавацца.
Змест курса
Заняткі накіраваны на практычнае ўжыванне праграмы Autodesk Navisworks і засваенне ўсіх прылад: навігацыі, элементы мадэлі, прагляд уласцівасцяў элементаў, а таксама выяўленне канфліктаў у геаметрыі мадэлі. Разглядаюцца таксама базавыя прынцыпы працы ў Autodesk Revit, што карысна для разумення, як фармуецца інфармацыйная мадэль.
Вынік праходжання навучання - павышэнне кампетэнцый праекціроўшчыкаў у распрацоўцы і далейшым выкарыстанні BIM-мадэлі. Будзе карысна прадстаўнікам заказчыка (будаўніцтва і эксплуатацыя) для працы з распрацаванай BIM-мадэллю на розных этапах жыццёвага цыкла аб'екта
Праграма курса:
1. Вызначэнне асноўных прынцыпаў напаўнення інфармацыйнай мадэлі ў Autodesk Revit.
2. Аналіз атрыбутаў мадэлі з выкарыстаннем інструмента Спецыфікацыя ў Autodesk Revit.
3. Аналіз мадэлі з выкарыстаннем Autodesk Navisworks з выдачай справаздачы.
4. Праверка на скрыжаванні інфармацыйнай мадэлі ў Autodesk Navisworks.
5. Сумяшчэнне інфармацыйнай мадэлі і каляндарнага графіка будаўніцтва ў Autodesk Navisworks.